Долар падаражэў яшчэ на 10 рублёў, а еўра працягвае падаць

Курс долара, усталяваны Нацбанкам на заўтра, вырас яшчэ на 10 рублёў. Цяпер ён каштуе 2 850. Расійскі рубель таксама падаражэў, але нязначна, а вось еўра зноў патаннеў.

Яго курс знізіўся на 29 рублёў і склаў 3.627 рублёў за еўра, інфармуе БелаПАН.