Долар сёння ўмацаваўся яшчэ на 50 рублёў
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
У аўторак, 30 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках долар умацаваўся на 50 рублёў і складае 11850, курс еўра не змяніўся і па-ранейшаму складае 14380 рублёў, расійскі рубель вырас з 206 да 214,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у панядзелак, 29 снежня, долар умацаваўся адразу на 770 рублёў і складаў 11800, курс еўра вырас на 940 рублёў — да 14380, расійскі рубель вырас з 202,5 да 206 беларускіх рублёў.
Фота: Fotolia