Долар зноў падаражэў
На Беларускай валютна-фондавай біржы 30 траўня прайшлі валютныя таргі.
Курс долара ўзрос на 10 рублёў і склаў 10 090 рублёў. Еўра, таргі па якім напярэдадні не праводзіліся, каштаваў 13 730 рублёў.
Расійскі рубель знізіўся на 0,5 беларускіх рубля. Цяпер ён каштуе 291 беларускі рубель.