Дом культуры ў аграгарадку пазбавілі прэміі, бо моладзь ігнаруе дыскатэкі

У адным з першых населеных пунктаў, што набылі статус аграгарадка на Віцебшчыне – Пальмінцах – работнікі Дома культуры у мінулым месяцы пазбавіліся прэміі за тое, што моладзь... ігнаруе дыскатэкі.
Як вынік, Дом культуры не выконвае план па платных паслугах. Па словах дырэктаркі Ірыны Кананенкі, істотную канкурэнцыю танцам састаўляе бар, што месціцца побач.

Бліжэйшым часам супрацоўнікі Дома культуры збіраюцца правесці анкетаванне, каб высветліць, чаго ж насамрэч чакаюць жыхары аграгарадку ад культурніцкай установы. А раптам – адкрыцця яшчэ аднаго бара?