Домрачава выставіла свой лыжны касцюм на аўкцыён
Прызнаная ўчора "Лепшай біятланісткай свету 2010 года" Дар'я Домрачава ўзяла ўдзел у дабрачынным аўкцыёне.
На аўкцыён, арганізаваным парталам TUT.BY, беларуская спартоўка ў якасці лоту выставіла свой лыжны касцюм і біб этапу Кубка свету ў Рупольдынгу з аўтографам.
Атрыманыя ад продажу лоту сродкі пойдуць на тэрміновае лячэнне Юры Янкоўскага, хлопчыка з вельмі цяжкім дыягназам.