Драматург Андрэй Курэйчык дамагаецца расійскага грамадзянства
Самы модны і запатрабаваны ў апошні час беларускі драматург і сцэнарыст у заняўся працэдурай атрымання расійскага грамадзянства. Зараз 27-гадовы Курэйчык збірае ўсякія даведкі-паперкі.
“Гэта звязана з маёй працай з маскоўскімі кінакампаніямі, – распавёў Курэйчык у інтэрв’ю “Белорусским новостям”. – Расійскае заканадаўства абараняе свой рынак. Кінапраект са сцэнарам замежнага аўтара не можа лічыцца нацыянальным, таму не атрымае дзяржпадтрымкі і будзе абкладзены ПДВ.
Пераплочваць прадзюсары, натуральна, не жадаюць. Прыходзілася выкручвацца, але далей так працягвацца не можа...”