Драпежнік ужо 4 дні робіць набегі на дзве вёскі Брагінскага раёна

З 8 снежня ён нападае на падворкі вяскоўцаў, забівае хатніх жывёлаў. Як паведамляе БЕЛТА, у адным з падворкаў знайшлі часткова з'едзенага сабаку. Падобныя знаходкі пачалі з'яўляцца рэгулярна.



На месца здарэння выехала група міліцыянтаў. Яны заўважылі воўка, які аднак уцёк. На наступны дзень ён зноў напаў на адну з вёсак. Цяпер там арганізаванае патруляванне праваахоўнікаў, паляўнічых. Спецыялісты кажуць, што драпежнік верагодна хварэе на шаленства.
 

Фота — bymedia.net