drum ecstasy шукаюць бубнача

З drum ecstasy сышоў самы малады музыка — Аляксандр Кузьмін. У звязку з гэтым гурту ізноў патрэбны бубнач, здольны яго замяніць. Як паведаміў Еўрарадыё лідэр de Філ Чмыр, патрабаванні да кандыдата — традыцыйныя:

Філ Чмыр: "Пажаданая акадэмічная адукацыя (часам даводзіцца граць па нотах); свабоднае валоданне бубнамі; альтэрнатыўнасць мыслення; веданне англійскай мовы (апцыянальна); гатовасць да шчыльнага канцэртнага графіку (часам хоць звальняйся!); пасведчанне кіроўцы і транспарт (апцыянальна); пачуццё гумару (абавязкова)".

Апошняе патрабаванне — рост бубнача мусіць быць да 180 см. Па словах сп. Чмыра, drum ecstasy вельмі і вельмі не супраць узяць на вакантную пасаду дзяўчыну.