Два беларусы скралі 164 млн рублёў з газаправоду "Ямал — Еўропа"
Следчы аддзел Кастрычніцкага РУУС Мінску пачаў крымінальную справу на былых дырэктара адной з айчынных фірмаў і яго намесніка. Іх вінавацяць у крадзяжы 164 млн рублёў. Як паведамляе БелаПАН, у 2006 годзе кампанія мелася весці будаўніча-мантажныя работы на адной з кампрэсарных станцый магістральнага газаправода "Ямал — Еўропа". Грошы заказчыкам пералічаныя былі, а вось працы не выконваліся. Як мяркуе следства, 50-гадовы дырэктар ТАА ў змове са сваім 42-гадовым намеснікам скралі грошы.
На цяперашні час галоўныя фігуранты гэтай справы знаходзяцца ў Расіі. Былы кіраўнік беларускай фірмы з'яўляецца дырэктарам ужо расійскага ТАА, а яго былы намеснік працуе кіроўцам-экспедытарам. Паводле беларускага заканадаўства, іх могуць асудзіць на тэрмін ад 5 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.