Два дні чэмпіянату Еўропы — 6 медалёў у беларускіх штангістаў
Шэсць медаляў (два залатыя, срэбны і тры бронзавыя) заваявалі беларускія штангісты на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Мінску. 5 красавіка Віталь Дзербянёў стаў першым у рыўку (118 кг) і па суме дваяборства (256 кг). У штуршку чатырохразовы чэмпіён Еўропы паказаў пяты вынік (138 кг), паведамляе БелаПАН.
6 красавіка Валянціна Ляхавец заваявала "бронзу" па суме дваяборства (198 кг) і ў штуршку (111 кг), а таксама "срэбра" у рыўку (87 кг).
Генадзь Махвяеня паказаў трэці вынік у рыўку (136 кг), пяты ў штуршку (155 кг) і чацвёрты ў суме дваяборства (291 кг).