Два жыхары Віцебшчыны налавілі ракаў амаль на 7 мільёнаў

50 ракаў злавілі два жыхары Віцебшчыны — хлопец з вёскі Ластавічы Глыбоцкага раёну і яго сябра, што прыехаў з Наваполацка ў госці да бабулі. Агульным коштам ім давялося заплаціць за ракаў амаль семь мільёнаў. Суд прысудзіў кожнаму па два мільёны штрафу. Яшчэ ў 2 мільёны 715 тысяч была ацэненая шкода, што яны нанеслі прыродзе. Такім суровым пакаранне атрымалася таму, што ракаў прыяцелі лавілі сеткай і ў недазволены час.