Двое беларусаў не дабеглі да Ўкраіны, іх спрэчку вырашылі памежнікі
Гомельскія памежнікі затрымалі ў раёне населенага пункта Камарын у 20 метрах ад дзяржаўнай мяжы з Украінай дваіх беларусаў. Высветлілася, што парушальнікі наладзілі ў памежнай зоне своеасаблівае "спаборніцтва".
Як паведамляе БЕЛТА, у сяброў падчас выпіўкі пачаліся спрэчкі наконт таго, хто хутчэй "дабяжыць" да Ўкраіны і вернецца назад. Пераможцы, аднак, не аказалася, бо на фінішы "спартсменаў" чакалі дабразычлівыя беларускія памежнікі. Цяпер ім пагражае штраф у памеры да 700 тысяч рублёў.