Двое хітруноў спрабавалі пераправіць у Літву праз Нёман партыю цыгарэт
Гродзенскiя памежнiкi папярэдзiлi спробу хiтруноў нелегальна пераправiць праз Нёман у Літву буйную партыю расiйскiх цыгарэт.
Як паведамляе прэс-цэнтр Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта, двое беларусаў на аўтамабiлi УАЗ пад’ехалi да вады ўжо з падрыхтаваным да сплаву грузам.
Падчас агляду ў кузаве аўто было знойдзена 24 тысячы пачкаў цыгарэт, запакаваных у брэзентавыя чахлы. Акрамя таго, у кабiне машыны знаходзiлася i партатыўная УКХ-радыёстанцыя.
Цыгарэты, прыблiзны кошт якiх склаў каля 36 мiльёнаў рублёў, канфiскаваныя.
Звязда