Двое маленькіх дзяцей жыўцом згарэлі ў хаце ў Пухавіцкім раёне
Трагедыя адбылася ў вёсцы Шацк Пухавіцкага раёна зранку 1 верасня. Сыходзячы на працу, маці пакінула дома чатырохгадовага сына і трохгадовую дачку. Як паведамляе БЕЛТА, прыгледзець за дзецьмі яна папрасіла бабулю, якая жыве ў 70 метрах ад хаты, дзе знаходзіліся ўнукі. Бабуля раз-пораз заходзіла да дзяцей і, пераканаўшыся, што яны спакойна гуляюць, ішла да сябе. Каля 7 гадзін раніцы адзін са сваякоў выпадкова заўважыў, што з хаты, дзе знаходзіліся дзеці, ідзе дым. Бабуля ўвайсці ў дом не змагла з-за моцнага агню і дыму.
Спецыялісты пракуратуры, праваахоўных органаў і МНС цяпер высвятляюць прычыны і акалічнасці трагедыі. Рэч у тым, што з моманту выяўлення пажару да выкліку выратавальнікаў прайшло больш за 20 хвілінаў. Акрамя таго, чамусьці не спрацаваў пажарны апавяшчальнік, які стаяў у драўлянай жылой хаце з 2006 года.
Пажарнікі хутка пагасілі агонь, на папялішча знайшлі два трупы - хлопчыка і дзяўчынкі. Паводле папярэдняй версіі, пажар узнік з-за дзіцячага свавольства з агнём.