Дыджэй Анатоль падсадзіў Анатоля Ярмоленку на рэп

Дыджэй Анатоль падсадзіў дзеда на рэп. Пра гэта Анатоль Ярмоленка распавёў падчас online-канферэнцыі на бачыне БелТА. "У апошні час рэп слухаю, бо езджу з Анатолем, і ён мяне падсаджвае на яго. Я зразумеў, што гэта таксама культура, хоць ёсць шмат нецэнзуршчыны. Анатоль яе звычайна прамотвае, але ж гэта прадаецца ў крамах", — падзяліўся меркаваннямі музыка.

Артыст негатыўна ставіцца да табуяванай лексікі, якой багата ў рэпавых чытанках. Па яго меркаванні, гэта дрэнна адбіваецца на выхаванні сучасных дзяцей: яны гадуюцца сярод лаянкі, якую чуюць у музыцы, і пачынаюць яе прымаць.