"Дынама" (Мінск) задаволенае адказам КХЛ на свой зварот

Хакейны клуб "Дынама" (Мінск) атрымаў адказ ад Кантынентальнай хакейнай лігі. Нагадаем, што мінскія дынамаўцы скардзіліся на несправядлівае судзейства іх гульні з яраслаўскім "Лакаматывам". 
У адказе КХЛ дзеянні арбітраў прызнаны хібнымі ў трох з дзесяці момантаў, якія прасіла разгледзець "Дынама". Начальнік прэс-службы мінскага клуба Іван Караічаў называе адказ здавальняючым. Далей аспрэчваць вынікі матчу мінскае "Дынама" не плануе:

Караічаў: "Нашая слушнасць была часткова прызнаная. Мы лічым гэта годным адказам. Мы можам праводзіць нейкія неафіцыйныя абмеркаванні разнастайных пытанняў, але праводзіць перапіску з КХЛ не збіраемся".

Нагадаем, што матч паміж "Дынама" і "Лакаматывам" прайшоў 24 кастрычніка і завяршыўся перамогай яраслаўцаў 3:2.