Дырэкцыя будаўніцтва АЭС: Жыллё з'явіцца пасля распараджэння прэзідэнта
Насельніцтва Астраўца падчас пабудовы АЭС можа вырасці ў пяць разоў, паведаміў старшыня Нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне пры Савеце міністраў Беларусі Якаў Кенігсберг. Ён падкрэсліў, што ўсе пытанні па інфраструктуры, будаўніцтве жылля вырашацца, калі будзе прынята канчатковае рашэнне аб выбары пляцоўкі, паведамляе "Интерфакс-Запад". У дырэкцыі будаўніцтва АЭС Еўрарадыё адказалі, што маштабнае будаўніцтва пачнецца не раней наступнага года. Але ўжо зараз будуецца 9-павярховы дом.
Дырэкцыя будаўніцтва АЭС: "Плануецца будаўніцтва дадатковага жылля. Але пакуль будуецца толькі адзін 9-павярховы дом для будучых будаўнікоў АЭС. Астатнія дамы пачнуць будавацца пасля распараджэння прэзідэнта — арыентыровачна ў наступным годзе".
Нагадаем, на сённяшні дзень у Астраўцы пражывае 6-8 тысяч чалавек. Лічыцца, што яго насельніцтва на стадыі пуску першага блока АЭС павялічыцца да 30-35 тысяч чалавек.