Дырэктара вядомага мінскага рэстарана падазраюць у махлярстве

Сталічная пракуратура пачала крымінальную справу на дырэктара рэстарана "Піца Кіпрыяна". Як паведамляе "Ежедневник", дырэктара рэстарана затрымалі яго з доказамі злачынства пры атрыманні 20 тысяч долараў.

Паводле папярэдніх звестак, падазроны намаўляў намесніка кіраўніка адной з фірмаў даць хабар чыноўнікам Мінгарвыканкама, каб вырашыць пытанне пра зямельны ўчастак пад будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага комплексу. Кошт пытання, па словах рэстаратара, складаў 50 тысяч долараў. Пры атрыманні часткі гэтых грошай падазронага затрымалі. Як зазначаюць аператыўнікі і следчыя сталічнай пракуратуры, грошы нікому ў Мінгарвыканкаме дырэктар рэстарана перадаваць не збіраўся.

На яго пачалі дзве крымінальныя справы - па падазрэнні ў падбухторванні да дачы хабару і махлярстве.