Дыскваліфікацыю Аляксандра Глеба скарацілі з пяці да трох матчаў

Такім чынам, паўабаронца БАТЭ зможа прыняць удзел ужо ў будучым матчы чэмпіянату краіны — хатняй гульні з наваполацкім "Нафтанам", адзначае "Прессбол".



Нагадаем, што ў паядынку 4-га тура "Нёман" — БАТЭ Глеб быў выдалены за грубасць у адносінах да Аляксандра Анюкевіча.



Барысаўскі клуб аспрэчваць дыскваліфікацыю футбаліста не стаў. Затое сам Глеб не захацеў мірыцца з сітуацыяй і вырашыў шукаць праўду ад свайго імя.



Фота — football.by