Дзень бабра ў Бабруйску адмяняецца
Зладзіць поўнамаштабнае святкаванне Дня бабра ў Бабруйску 21 сакавіка немагчыма. Пра гэта БелаПАН паведаміла ініцыятарка мерапрыемства Наталля Цымбурская. Па ейных словах, ідэя арганізаваць свята ў гонар знака Бабруйска паўстала ў сувязі з тым, што 21 сакавіка 2009 года адзначаецца пачатак года Чырвонага бабра па 32-гадовым авестыйскім цыкле.
У гэты дзень планавалася арганізаваць назіранне за бабровымі хаткамі ў наваколлях Бабруйска і экскурсію па горадзе, зладзіць круглы стол, прысвечаны гэтай жывёле, паказаць фільм і выставу пра баброў, а таксама наведаць незаможных бабруйчанаў з "бабровым" прозвішчам. Аднак падтрымку на ўзроўні горада грамадская ініцыятыва не атрымала.
Н.Цымбурская спадзяецца, што правесці свята бабра "на годным узроўні" атрымаецца ўлетку. Яна перакананая, што імпрэзы прыцягнуць у горад шмат турыстаў.