Дзень Салідарнасці пройдзе нягледзячы на збор подпісаў

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Яўген Афнагель.  Па яго словах, актывісты грамадзянскай ініцыятывы зараз занятыя зборам подпісаў за Андрэя Саннікава. Тым не менш акцыя мусіць адбыцца - як заўжды, у 16-ы дзень месяца: Афнагель: "Будуць распаўсюджвацца інфармацыйныя матэрыялы. Заўтрашні Дзень салідарнасці будзе прысвечаны зніклым палітыкам і палітвязням, Мікалаю Аўтуховічу ў першую чаргу".

Выбарчая кампанія, як выглядае, засланіла сабой іншыя даты і падзеі. Тым не менш, сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец адзначыў, што далучыцца да Дня Салідарнасці. А вось асобную акцыю БХД ладзіць не будзе з той жа прычыны – збор подпісаў.