Дзень Салідарнасці з Беларуссю на беларуска-польскай мяжы
У гэтым месяцы дзень салідарнасці з Беларуссю быў
адзначаны на мяжы з Беларуссю на памежным пераходзе “Кузніца Беластоцкая”.
Звяз на карысць
дэмакратыі ў Беларусі” ды студэнты з праграмы імя К.Каліноўскага прыехалі на
памежны пераход, каб правесці інфармацыйную акцыю для суайчыннікаў, што
вяртаюцца на радзіму. Падарожнікам раздавалі інфармацыйныя матэрыялы пра падзеі
ў Мінску 25 сакавіа гэтага году ды дакументальныя фільмы – Мiрэка Дэмбіньскага
“Урок беларускай” і Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.
Але найбольшую увагу прыцягнуў намёт з фотавыставай, на якой былі прадстаўленыя масавыя вулічныя акцыі, пачынаючы з 1996 года. над намётам луналі бел-чырвона-белыя сцягі і гучала забароненая ў нас музыка.
Рэакцыя беларусаў была досыць нечаканая: яны ахвоча разглядалі выставу, частка – не хаваючы свайго задавальнення, іншыя паціскалі плячыма і казалі: “Ну што ж тут зробіш, жыццё ў нас такое!”.
Тым не менш усе пацвердзілі, што такія акцыі рабіць трэба. Усе ахвоча бралі інфармацыйныя матэрыялы. Здаралася, што прачытаўшы ўлётку, некаторыя выбягалі з машыны і крычалі: “Жыве Беларусь!”.
Таксама людзі падыходзілі да намёту, прасілі зрабіць фотаздымак і патрымаць бел-чырвона-белы сцяг – прынамсі патрымаць.
Але былі іншыя рэакцыі: за чый гэта кошт, ды каму патрэбная такая дэмакратыя (маўляў, у Польшчы дэмакратыя, а дарогі кепскія).
Пераважна, такія пытанні задавалі маладыя людзі.
Але адказам для іх магло быць і тое, што калі арганізатары спрабавалі атрымаць дазвол на акцыю ў кіраўніка памежных войскаў, адказ быў нечаканы: “Тут вам не Беларусь, каб на ўсё дазволы атрымліваць, хочаце - рабіце”.
Арганізатары адзначылі, што гэтая “16-ка для іх найбольш удалая”, бо, па-першае, акцыя была скіраваная на беларусаў, па-другое, споўніла найбольш неабходную функцыю, – інфармаванне ў час татальнай інфармацыйнай ізаляцыі Беларусі.
Калі сцямнела, быў наладжаны паказ фільму “Плошчы” Юрыя Хашчавацкага, палітычных кліпаў і мультфільмаў.
Многія вандроўнікі з Польшчы ў Беларусь падыходзілі да інфармацыйнага намёту і прасілі запісаць ім інфармацыйныя матэрыялы на свае носьбіты, паколькі дыскі для раздачы ўжо скончыліся.
У Варшаве ў Дзень салідарнасці з Беларуссю прайшоў флэш-моб.
Была праведзеная гульня, вядучы якой у ролі КДБшніка павінен выпхнуць з кола бела-чырвона-белымі сцягамі.
З памежнага пераходу “Кузніца-Беластоцкая” Янка Багушэвіч.