Дзень вызвалення Магілёва адсвяткуюць у дзень вызвалення Мінска
3 ліпеня ў Магілёве адзначаць адразу тры святы: Дзень рэспублікі, Дзень заснавання горада і Дзень вызвалення ад фашыстаў. Прытым Магілёў быў вызвалены 28 чэрвеня, а 3 ліпеня адбылося вызваленне Мінска. Тры святы аб’ядналі дзеля эканоміі і сінхранізацыі з агульнабеларускімі святкаваннямі, - мяркуюць гараджане.