Дзесяць аўтамабіляў разбіліся ў ДТЗ на Мінскай кальцавой дарозе
Дзесяць аўтамабіляў сутыкнуліся ў ДТЗ на Мінскай кальцавой аўтадарозе. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на дзяжурную часць УДАІ МУС Беларусі. Прычынай аварыі стала перавышэнне хуткасці. На шчасце, абыйшлося без пацярпелых, аднак большасць машынаў аднавіць не атрымаецца.