Дзесяць дзён у беларускіх лясах будзе знаходзіцца кітайскі цырк

Мінская фірма сарвала гастролі ў Беларусі кітайскага цырка “Хайфынь”. Цырк з поспехам выступіў у Азербайджане, Латвіі і Літве. За месяц яны далі 50 канцэртаў.  Пасля гэтага кітайцы паспяшаліся ў Беларусь, але іх тут ніхто не чакаў. У выніку трупа з 30 чалавек цяпер сядзіць у піянерскім лагеры ў Полацкім раёне. У апошні момант кітайцам арганізавалі чатыры канцэрты на Віцебшчыне – у Полацку і Наваполацку.

У Беларусі кітайцы будуць знаходзіцца яшчэ 10 дзён, канцэртаў у іх больш няма. Каб не сядзець без справы, цырк дамаўляецца з прадпрыемствамі “Нафтан” і “Палімір”, каб выступіць перад працоўнымі ў цэхах, паведамляе тэлеканал ОНТ.