Дзесяць пажарных машын выязджалі тушыць Беларускі дом друку ў Мінску
Узгаранне адбылося ўчора вечарам на даху Беларускага дома друку. Падрабязнасці здарэння Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар гарадскога аддзялення МНС Глеб Свірыд:
“Праводзіліся працы на даху і загарэўся бітум. Як такога, пажару не было. Але з-за таго, што Дом друку лічыцца аб’ектам павышанай катэгорыі небяспекі, туды прыехала дзесяць нашых машын”.
Аднак, паводле словаў Свірыда, рэальна ў тушэнні ўзгарання ўдзельнічала толькі адна пажарная машына. Паводле папярэдняй версіі, яго прычынай стала парушэнне патрабаванняў да працы з “адкрытым агнём”.
Фота і відэа з месца падзеяў можна паглядзець тут.