Дзейсны сонечны гадзіннік з каменя ўсталяваны ў Лідзе
У Лідзе насупраць гандлёвага цэнтра ўсталяваны сонечны гадзіннік, высечаны на боку гранітнага каменя. Цыферблат гадзін — рымскі. Ён выбіты на камені пад адмысловым кутом з такім разлікам, каб цень ад сонца паказваў час. У сонечныя дні гадзіннік паказвае практычна дакладны час: хібнасць складае прыкладна 5 хвілінаў на працягу светлавога дня.
Аўтар незвычайнага гадзінніка — вядомы беларускі скульптар Рычард Груша. Ідэю такой скульптуры ён выношваў 15 гадоў.
БЕЛТА
Аўтар незвычайнага гадзінніка — вядомы беларускі скульптар Рычард Груша. Ідэю такой скульптуры ён выношваў 15 гадоў.
БЕЛТА