Джасцін Тымберлэйк стане бейсбалістам
Джасцін Тымберлэйк збіраецца зняцца ў фільме пра бейсбол. Здымкі карціны пад назвай «The Open Road» («Адчыненая дарога») пачаліся
20 лютага.
Поп-спявак адыграе выдуманага гульца ў бейсбол на імя Карлтан Гэрэт.
Таксама ў фільме здымаецца Джэф Брыджэс, якому дасталася роля бацькі Тымберлэйка і трэнера каманды.
Паводле паведамлення New Musical Express, музыка паспрабаваў ужо ў даследчых мэтах паразмаўляць у Осціне з х'юстанскай бейсбольнай камандай Astros' Double-A, але напружаны графік здымкаў не дазволіў яму зрабіць гэта.
Прэзідэнт каманды Джэй Джэй Готч расказаў, што «Джасцін збіраецца адлюстраваць, як гэта – гуляць за сапраўдную бейсбольную каманду на стадыёне Whataburger Field».
Фота: movies.msn.com