Джэф Баклі агучыць дыялогі Рамэа і Джульеты
Песні амерыканскай рок-зоркі Джэфа Баклі (Jeff Buckley) будуць выкарыстаныя ў якасці саўндтрэка для новай інтэрпрэтацыі гісторыі Рамэа і Джульеты. У мюзікле "Апошняе бывай" (The Last Goodbye) прагучаць такія песні як
"Eternal Life" і "Lover, You Should've Come Over".
Паводле меркаванняў рэжысёра пастаноўкі Майкла Кімэла (Michael Kimmel), трэкі амерыканскага рокера найлепшым чынам спалучаюцца з арыгінальнымі дыялогамі Шэкспіра. З гэтым пагаджаецца і маці памерлага рокера, якая валодае правамі на выкарыстанне яго музыкі.
Нагадаем, што музыка трагічна загінуў у 1997 годзе ва ўзросце 30 гадоў. Праца над мюзіклам The Last Goodbye яшчэ не скончаная.
Плануецца, што пастаноўка будзе ісці на тэатральных падмостках у сезоне 2010 - 2011.
Фота: ohmpark.com