Джэніфер Лопез здымецца ў рэаліці-шоў пра сябе
Джэніфер Лопез падпісала кантракт на здымкі ўласнага рэаліці-шоў. Як
паведамляе Бі-Бі-Сі ў ім будзе паказанае ўсё яе жыццё, як спявачкі,
актрысы і маці. Спявачка выступіць у ролі фундатара і прадзюсера праграмы. У адной з першых серый шоў таксама пакажуць запуск яе новай парфумы. "Я рада падзяліць гэтую цудоўную вандроўку з гледачамі"- кажа спявачка.
Рэаліці-шоў будзе транслявацца па амерыканскім кабельным канале The Learning Channel - TLC. Кіраўніцтва канала з радасцю пагадзілася з ініцыятывай Лопез. Яны лічаць спявачку вельмі гарачай натурай, якая паслужыць добрым прыкладам стаўлення да жыцця для аўдыторыі канала.
Гэта не першы досвед удзелу ў рэаліці-шоў для Лопез. Яна здымалася ў праграме American Idol - аналаг Фабрыкі зорак і DanceLife танцавальная Фабрыка, якія спявачка акрамя таго і прадзюсавала.
Нагадаем,удзел ва ўласных рэаліці-шоў становіцца ўсё больш папулярным у Амерыцы. Так гледачы раней мелі магчымасць назіраць за жыццём Озі Осбарна і яго сям'і, Пэрыс Хілтан, Брытні Спірс, а таксама Уітні Х'юстан.
Фота: www.popwave.ru