Джоні Дэп атрымае самы вялікі ганарар у гісторыі

Амерыканскі акцёр Джоні Дэп атрымае самы вялікі ганарар у гісторыі Галівуду - за здымкі ў чацвёртай частцы фільма студыі Disney Піраты Карыбскага мора.

За ролю капітана Джэка Вераб'я Дэпу прапанавалі $56,5 млн. Такім чынам, ён паб'е рэкорд Тома Хэнкса, які атрымаў крыху больш за $51 млн за ролю ў фільме "Анёлы і дэманы", які быў створаны па матывах кнігі Дэна Браўна. 

Паводле паведамлення выдання The Sun, невядомая крыніца расказала, што "сума ганарару, зразумела, празмерная, аднак новы фільм не можа быць без Джэка Вераб'я". А вось, выканаўцы іншых галоўных роляў, Арланда Блум і Кіра Найтлі, у праект, хутчэй за ўсё, не вернуцца.

Нагадаем, пра тое, што Джоні Дэп вернецца да "Піратаў Карыбскага мора" стала вядома ў канцы верасня 2008 году.

У найблізкіх планах Дэпа таксама роля Шляпніка ў 3D-кінаверсіі казкі Люіса Кэрала "Аліса ў Краіне Цудаў" (рэжысёрам выступіць Цім Бартан), галоўная роля ў фільме Тэры Гіліяма "Чалавек, які забіў Дон Кіхота" па матывах рамана Сервантэса і ролю індзейца Танто ў экранізацыі комікса "Самотны рэйнджар".

На сённяшні дзень тры часткі "Піратаў Карыбскага мора" ў суме зарабілі $2,5 млрд па ўсім свеце.

Фота: my.opera.com