Джоні Дэп самы ласкавы да прыхільнікаў

Самы ласкавы ў Галівудзе ў стаўленні да аматараў аўтографаў - Джоні Дэп. Такую выснову зрабілі чытачы і эксперты часопіса Autograph magazine, які апублікаваў свой штогадовы рэйтынг лепшых і горшых у раздачы аўтографаў знакамітасцяў.

Самым бязлітасным да фанатаў стаў комік Уіл Фэрэл.

Акрамя Дэпа калекцыянеры аўтографаў высока шануюць Мэта Дэймана, Джорджа Клуні, Джона Траволту, Джэка Нікалсана і Расэла Кроў.

Крыўдзяць збіральнікаў подпісаў Тобі Магуайр, Хоакін Фенікс, Джон Малкавіч, Брус Уіліс і Рэнэ Зэлвегер.

Цікава, што ў 2006-м той жа Расэл Кроў быў апошнім у спісе горшых, а ў 2007-м раптоўна трапіў у пералік лепшых.

Але Джоні Дэп узначальвае рэйтынг лепшых ужо другі год запар.

Фота: medias.ados.fr