Джордж Буш: Ахвярамі камунізму сталі 100 мільёнаў чалавек
"Камунізм забраў жыцці 100 мільёнаў мужчын, жанчын і дзяцей", – заявіў прэзідэнт ЗША Джордж Буш на адкрыцці помніка ахвярам камунізму ў Вашынгтоне. Па словах спадара Буша, ахвярамі камунізму сталі дзесяткі мільёнаў чалавек у СССР, Кітаі, КНДР, Камбоджы, В'етнаме, Усходняй Еўропе і афрыканскіх краінах. Прэзідэнт ЗША параўнаў камунізм з тэрарызмам і радыкалізмам. "Як і камуністы, тэрарысты, якія атакавалі нашу краіну, былі прыхільнікамі жудаснай ідэалогіі, якая ні ў што не ставіць прынцыпы свабоды, не прызнае разыходжанні ў поглядах, мае экспансіянісцкія амбіцыі і пераследуе таталітарныя мэты", – заявіў амерыканскі прэзідэнт.
Па словах Джорджа Буша, "агрэсіўныя ідэалогіі здольныя штурхаць людзей на жудасныя злачынствы, на забойствы мільёнаў людзей", і з "гэтым злом неабходна змагацца".
АФН
Па словах Джорджа Буша, "агрэсіўныя ідэалогіі здольныя штурхаць людзей на жудасныя злачынствы, на забойствы мільёнаў людзей", і з "гэтым злом неабходна змагацца".
АФН