Дзве беларускі прэтэндуюць на званне найлепшай баскетбалісткі Еўропы

Кіраўніцтва ФІБА-Еўропа абвясціла імёны намінантак на званне найлепшай баскетбалісткі Старога Свету. У лік 15 прэтэндэнтак на прэстыжную ўзнагароду трапілі адразу дзве прадстаўніцы нацыянальнай зборнай Беларусі — цэнтравыя Алена Леўчанка ("Галатасарай", Турцыя) і Настасся Верамеенка ("Надежда", Расія) Акрамя нашых суайчынніц, як паведамляе "Спорт Беларусь", у шорт-ліст уключаныя іспанкі Амая Вальдэмора і Ана Мантаньяна (абедзве — "Валенсія", Іспанія), латвійка Анэтэ Екабсонэ ("Спартак", Расія), бельгійка Эн Возтэрс (УГМК, Расія), венгерка Анна Вайда (Мізо, Венгрыя), францужанкі Сэлін Дзюмерк і Сандрын Груда (абедзве — УГМК, Расія), чэшка Яна Весела ("Валенсія", Іспанія), італьянка Лаўра Макі ("Фамілія", Італія), ізраільцянка Шай Дарон ("Тарговіштэ", Румынія), грачанка Эванція Мальці (УСК, Чэхія), расіянка Марыя Сцяпанава (УГМК, Расія) і славачка Зюзана Жыркава ("Брно", Чэхія).

Пераможца адкрытага галасавання, які праводзіцца на сайце fibaeurope.com, вызначыцца ў лютым 2010 года.