Дзяніса Садоўскага арыштавалі на 5 сутак
Аршанскі суд пакараў сакратара аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Дзяніса Садоўскага арыштам на 5 сутак. Яго затрымалі 8 верасня каля Крапівенскага поля, куды моладзевыя актывісты прыехалі адзначыць неафіцыйны Дзень беларускай вайсковай славы.
Затрыманага Садоўскага міліцыянты адвезлі ў шпіталь, адзін з іх сцвярджаў, што апазіцыянер нібыта аказаў супраціў і падрапаў яму руку. Міліцыянты патрабавалі, каб Дзяніса праверылі на ўжыванне алкаголю.
“Радыё Свабода”