Дзяржаўнае тэлебачанне прыязджала здымаць плошчу пасля разгону (відэа)

Карэспандэнт Еўрарадыё адзначыў, што, паводле расповеду відавочцы, на плошчу Незалежнасці прывезлі аўтобус з нейкімі людзьмі, якіх здымалі карэспандэнты БТ.   Пасля разгону дэманстрацыі пратэсту плошчу Незалежнасці ачапілі міліцыянты, незалежных журналістаў не пускалі туды з нагоды "аператыўна-следчых мерапрыемстваў". Аднак карэспандэнт Еўрарадыё, які туды ўсё ж патрапіў, адзначыў, што журналісты БТ здымалі аскепкі піўных пляшак і арматурыну, якая ляжала на прыступках Дома Ўраду. 








 Каля 02:55 аўтамабіль Белтэлерадыёкампаніі з аператарам і камерай з'язджае з плошчы Незалежнасці. На яго месца адразу прыязждае іншая, загадкавая машына.