Дзярждэп вырашыў пакуль пакінуць амбасаду ў Мінску
Адзін са спікераў Дзяждэпартаменту ЗША Том Кейсі абверг інфармацыю пра закрыццё амерыканскай амбасады ў Мінску. Афіцыйны Вашынгтон працягвае разважаць, якой будзе далейшая праца прадстаўніцтва ў Беларусі. Кейсі заявіў, што ЗША разглядаюць увесь спектр варыянтаў наконт сваёй дыпламатычнай прысутнасці. Аднак на гэты момант ніякага афіцыйнага рашэння яшчэ не прынята.
Па словах прадстаўніка Дзярждэпу, амерыканскія ўлады не дасылалі ніякіх патрабаванняў наконт скарачэння штату беларускай амбасады.
Нагадаем, што інфармацыя пра закрыццё амерыканскай амбасады з'явілася ўвечары 1 траўня.
Фота — Дзярждэпартамент ЗША