Дзярждэпартамент ЗША: Улады Беларусі перашкаджаюць "Еўрапейскаму маршу"
Адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Джорджа Буша падтрымала "Еўрапейскі марш" за дэмакратыю і свабоду, які пройдзе ў Мінску 14 кастрычніка. У распаўсюджанай заяве дзярждэпартамента ЗША змешчанае патрабаванне да
ўладаў Беларусі не перашкаджаць падрыхтоўцы акцыі.
"Мы вітаем ініцыятыву грамадзян Беларусі па арганізацыі 14 кастрычніка маршу для выказвання падтрымкі свабоднай Беларусі, якая паважае ўніверсальныя каштоўнасці дэмакратыі і свабоду", гаворыцца ў дакуменце.
Дзярждэпартамент адзначае, што нягледзячы на дазвол акцыі гарадскімі ўладамі, у краіне адбываюцца прэвентыўныя арышты і затрыманні арганізатараў мерапрыемства, робіцца ўсё магчымае, каб эфект ад яго быў меншым.
Эхо Москвы