Дзяржкантроль: У Сенненскім раёне школу рамантуюць ужо пяць гадоў
Рамонтныя работы ў некаторых школах Віцебшчыны ператвараюцца ў даўгабуд. У Сенненскім раёне рамонт Багданаўскай школы працягваецца з 2005 года. За гэты час фактычна адрамантавалі толькі дах і памяшканні трэцяга паверху. Для школы набылі новую мэблю і камп’ютары, але з такімі тэмпамі рамонту невядома, калі вучні змогуць імі карыстацца. У тым жа Сенненскім раёне ў вёсцы Літусава вырашылі пабудаваць новую школу. Будаўнічая арганізацыя атрымала ў 2008 на гэта 1,2 мільярды рублёў, але не засвоіла іх на аб’екце.
Тры гады не могуць скончыць рамонт сталоўкі ў Талачынскай школе №1, а ў Лёзненскай першай школе ніяк адрамантуюць столь. Нават аварыйныя будынкі чакаюць і чакаюць сваёй чаргі — у Віцебску даўно ўжо лічыцца аварыйным будынак Віцебскага палітэхнічнага ліцэю. Трэці год яму не даюць рады.
Усё гэта выявілі праверкі дзяржкантролю. Па іх выніках упраўленню адукацыі паставілі пэўныя задачы.