Дзяржсакратар Савету бяспекі пракантраляваў барысаўскія заводы
11 лютага Барысаў наведаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі генерал-маёр Юры Жадобін. Ён наведваў Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) і завод "Аўтагідраўзмацняльнік". Абодва заводы адчуваюць на сабе эканамічны крызіс, бо вялікую частку прадукцыі пастаўлялі ў Расію. Цяпер жа расійскія аўтагіганты кшталту ВАЗу спыняюць свае зборачныя канвееры. Таму ад пачатку гэтага года БАТЭ працуе ў трохдзённым рэжыме, а "Аўтагідраўзмацняльнік" спыніўся з 5 да 16 лютага.
Дарэчы, на гэтых двух найбуйнейшых прамысловых прадпрыемствах Барысава працуюць больш за восем тысяч чалавек, адзначае "Барысаў Электронны".
Дарэчы, на гэтых двух найбуйнейшых прамысловых прадпрыемствах Барысава працуюць больш за восем тысяч чалавек, адзначае "Барысаў Электронны".