Дзяўчаты ў бікіні піярылі гродзенскія музеі (фота)
У музеі Новага Замка мясцовых артыстак распісалі цытатамі вядомых твораў у тэхніцы бодзі-арту.
Незвычайная выстава "жывых" фотаздымкаў прайшла ў Гродне 29 мая.
Загрыміраваныя ўдзельніцы поп-гурта "17 секунд" і шоў-балет Яўгена Якуша спявалі і танчылі ўнутры фотарамак. Пасля заканчэння нумару гледачы змаглі не толькі сфатаграфавацца з артыстамі, але і дакрануцца да "жывых" фатаграфій.
Мэта акцыі — паказаць людзям, што можна сумясціць прыгожае цела і высокі інтэлект. Таксама з яе дапамогай арганізатары заклікаюць беларусаў больш чытаць. Асабліва ў год, калі Гродна з'яўляецца культурнай сталіцай Беларусі.



