Дзяўчына без правоў кіроўцы збіла мужчыну, кінула машыну і ўцякла
Яе затрымалі, праводзіцца расследаванне.
Уначы ў Жыткавіцкім раёне каля вёскі Вароніна аўтамабілем быў збіты 25-гадовы мужчына. Высветлілася, што за рулём "БМВ" была 24-гадовая жыхарка вёскі Альшаны Пінскага раёна. Яна кіравала машынай, не маючы пасведчання кіроўцы. Пасля наезду на пешахода, дзяўчына кінула легкавік і з месца здарэння ўцякла. Пазней яе затрымалі.
Як паведамляе прэс-служба МУС, загінулы вясковец нідзе не працаваў. Ён ішоў па дарозе, не маючы на вопратцы флікера.
Здымак з архіву.