ЕБРР адкрыў "Белзнешэканамбанку" крэдытную лінію
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця адкрыў ААТ "Белзнешэканамбанк" крэдытную лінію ў памеры 10 млн долараў тэрмінам на 5 гадоў дзеля аказання крэдытнай падтрымкі малому і сярэдняму бізнесу. Адпаведнае крэдытнае пагадненне бакі падпісалі 29 снежня 2010 года.
Як паведамілі БЕЛТА ў "Белзнешэканамбанку", плануецца далейшае пашырэнне супрацоўніцтва паміж гэтымі фінансавымі інстытутамі. Чакаецца падпісанне пагаднення, якое прадугледжвае удзел ААТ "Белзнешэканамбанк" у праграме гандлёвага фінансавання ЕБРР.