Эдуард Малафееў запрасіў Сяргея Герасiмца ў пецярбургскае “Дынама”

Былы паўабаронца зборнай Беларусi Сяргей Герасiмец можа стаць новым памочнiкам галоўнага трэнера пецярбургскага "Дынама" Эдуарда Малафеева.

"Прапанова ад клуба мне сапраўды паступiла, аднак сказаць штосьцi канткрэтнае змагу толькi пасля заключэння кантракта", — заявiў Герасiмец.

“Звязда”