Егіпет працягвае пошукі карціны Ван Гога

Егіпецкія сілы бяспекі працягваюць пошукі скрадзенага палатна "Макі" Вінсэнта Ван Гога, паведамляе Ріа Новости.

Карціна коштам 55 мільёнаў долараў знікла з музея ў суботу ў працоўны час. З 43 камер відэаназірання ў музеі працавала толькі 7, а сігналізацыя з экспанатаў была адключана. Музей закрылі да спецыяльнага распараджэння. Супрацоўнікам забаронена пакідаць краіну. У міжнародных аэрапортах Егіпта праводзіцца дасканалы агляд усіх, хто вылятае за мяжу.

 "Макі" ўжо скрадалі з музея ў 1978 годзе. Для вяртання спатрэбілася дзесяць год.