ЕГУ гатовы прыняць да 200 адлічаных студэнтаў на бясплатныя месцы
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні афіцыйна абвесціў аб тым, што гатовы прыняць да сябе студэнтаў з беларускіх ВНУ, адлічаных па палітычных матывах. Прыём будзе ажыццяўляцца па ўсіх праграмах на ўсе формы навучання як бакалаўрыята, так і ступені магістра. Аніякіх уступных іспытаў пры залічэнні не прадуглеждана. Прарэктар ЕГУ па акадэмічных пытаннях Алесь Калбаска распавёў, што студэнтам будзе падбірацца максімальна адпаведны ўзровень, каб яны паспелі адаптавацца да не зусім звыклай сітуацыі і зліцца з массай студэнтаў.
"На існуючыя праграмы дзеннага бакалаўрыяту мы маем магчымасць прыняць да 200 чалавек. Дастаткова напісаць аргументаваную заяву і прыкласці да яе акадэмічную даведку ці копію залікоўкі" -распавёў Калбаска.
ЕГУ гарантуе новым студэнтам адзін год вызвалення ад аплаты вучобы са сродкаў міжнародных донараў. "Пасля гэтага года студэнты трапляюць у нашу агульную рэйтынгавую сістэму і ўдзельнічаюць разам з іншымі ў барацьбе за зніжкі і бескаштоўныя месцы", — дадаў Калбаска.
Студэнт павінен пацвердзіць свой статут ахвяры палітычных рэпрэсіяў любым адпаведным дакументам.