Экранізацыя "Алхіміка" Паўла Каэльё будзе каштаваць 60 мільёнаў
Браты Вайнштэйны будуць прадзюсаваць экранізацыю бестселера Паўла Каэльё "Алхімік". Праект ацэньваецца ў 60 мільёнаў долараў. Рэжысёрам і выканаўцам
галоўнай ролі стане, як і чакалася, Лоўрэнс Фішбэрн.
Як адзначае Reuters, імёны выканаўцаў астатніх роляў пакуль не называюцца, хоць Харві Вайнштэйн і намякнуў, што жадаў бы бачыць у фільме Пенелопу Крус.
Здымкі "Алхіміка" пачнуцца "у канцы вясны або на пачатку лета", сказаў Вайнштэйн. Відаць, гаворка ідзе пра 2009 год, бо сцэнар яшчэ знаходзіцца ў распрацоўцы.
Фота: www.pokazyrycerskie.pl