Экс-прэзідэнта Інтэрполу асудзілі на 15 гадоў турмы

Экс-прэзідэнта Інтэрполу і былога шэфа паліцыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэкі Сэлебі асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі, перадае Радыё Свабода.

Суд устанавіў, што ў 2000–2005 гадах Сэлебі атрымаў звыш 166 тысяч долараў хабару ад крымінальных груповак. Ён браў грошы у тым ліку ад пакараных зняволеннем наркагандляроў. Вядомы наркадылер забяспечваў прэзідэнта Інтэрполу дызайнерскім адзеннем у абмен на канфідэнцыйную інфармацыю.