Экс-старшыню Гродзенскага аблсавета дэпутатаў асудзілі на два гады
Былы старшыня Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Аркадзь Карпуць асуджаны на два гады пазбаўлення волі. Ён прызнаны вінаватым у падрыхтоўцы да дачы хабару ў буйным памеры. Копія прысуду, вынесенага 12 жніўня, паступіла ў Савет Рэспублікі, інфармуе БелаПАН. Карпуць знаходзіцца пад вартай з 8 красавіка. Следства супраць яго вёў КДБ.
У складзе Савета Рэспублікі чацвёртага склікання Карпуць быў намеснікам старшыні пастаянай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
У складзе Савета Рэспублікі чацвёртага склікання Карпуць быў намеснікам старшыні пастаянай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.