Эксгумацыя нядаўна пахаванай пенсіянеркі дапамагла раскрыць злачынства
У пракуратуру Пінскага раёна трапіла інфармацыя, што нядаўна пахаваная жанчына была забітая, а не памерла ад сардэчнага прыступу. Пасля эксгумацыі высветлілася, што насамрэч у пахаванай былі зламаныя рэбры і пад’язычная костка. Следчыя хутка даведаліся, што жанчыну забіў ейны муж. Рэч у тым, што нябожчыца любіла выпіць. І калі яна ў чарговы раз прыйшла дамоў нападпітку, муж не вытрываў і збіў жонку да смерці.
Таксама пракуратура праводзіць праверку мясцовай амбулаторыі, якая выдавала даведку пра смерць жанчыны. Высветлілася, што за бягучы год у раёне пахавалі некалькі чалавек і не паведамілі аб гэтым у праваахоўныя органы.